Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Учора днём пад уплывам кантрасных атмасферных франтоў па паўночным захадзе краіны максімальная тэмпература не перасягнула плюс 3-9 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палове яна склала плюс 10-17. Сёння, застаючыся маларухомымі, франтальныя раздзелы па-ранейшаму будуць дзяліць Беларусь на халодную паўночна-заходнюю і ўмерана цёплую паўднёва-ўсходнюю часткі. Чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. На значнай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі па ўсходзе краіны моцныя дажджы, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей магчымы навальніцы», — адзначылі сіноптыкі.
БелТА [1]
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/dazhdzhy-i-navalnitsy-chakajutstsa-u-belarusi-u-vyhadnyja-98897-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/dozhdzh
[4] https://zviazda.by/be/tags/navalnica
[5] https://zviazda.by/be/tags/krasavik-0