У розных рэгіёнах правінцыі Фуцзянь, што ў Паўднёва-Усходнім Кітаі, настала пара збору вясновага ўраджаю чаю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Прыморская правінцыя Фуцзянь адрозніваецца ранняй вясной. Тут ужо з першых дзён сакавіка ўстанаўліваецца надвор’е, спрыяльнае для сельскагаспадарчых работ.
Мясцовыя традыцыі чаяводства — адны з самых старажытных, адсюль пайшлі шматлікія імператарскія гатункі знакамітага напою. Правінцыя знакамітая ў асноўным улунамі (знакамітыя на ўвесь свет уіншаньскія), белымі, зялёнымі і чырвонымі чаямі. Фуцзяньскія напоі характэрныя мяккім роўным смакам, а ў водары прысутнічаюць кветкавыя і мядовыя адценні.
Прырода гэтай чайнай правінцыі Кітая дзіўна маляўнічая: горныя хрыбты Уішань, Фучжоў, Гушань, прыгожыя азёры, вадаспады і пячоры. Тут вельмі шмат гістарычных будынкаў — пагадаў, манастыроў, храмаў. Усё гэта робіць Фуцзянь прывабным для аматараў экзотыкі. Турыстаў у гэтых мясцінах заўжды шмат. Наладжаны ў тым ліку і «чайныя» туры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya