Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Бакі абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых адносінаў, асноўныя напрамкі супрацоўніцтва.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў кранулі ў размове пытанні міжнароднай абстаноўкі. Вельмі падрабязна першы Прэзідэнт Казахстана цікавіўся і сітуацыяй вакол Беларусі.
У ліку асноўных тэм была і пандэмія COVID-19, метады барацьбы з ёй, а таксама вакцынацыя насельніцтва і вытворчасць вакцыны ад COVID-19.
Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан і атрымаў у адказ запрашэнне наведаць Беларусь.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/telefonnyy-razgovor-s-pervym-prezidentom-kazahstana-nursultanom-nazarbaevym-1618492754
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva