Указ нумар 131, які прадугледжвае выплату надбавак за работу ва ўмовах інфекцый, адмяняць не плануецца, паведаміў [1] журналістам намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка.
Дзмітрый Чараднічэнка адзначыў, што апошнім часам у недзяржаўным інфармацыйным полі пачала з’яўляцца інфармацыя аб адмене, скарачэнні і іншых змяненнях па выплатах надбавак за работу з ковід-інфекцыяй у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы нумар 131.
«Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляе: ніякіх планаў ні ў Міністэрства аховы здароўя, ні ва ўрада па адмене ўказа нумар 131 няма», — сказаў намеснік міністра.
З пачатку года па стане на сакавік у якасці ковідных надбавак выплачана каля Br350 млн, якія атрымалі 82 тыс. медыцынскіх работнікаў: 20 тыс. урачоў, 39 тыс. сярэдніх медработнікаў і 23 тыс. іншых работнікаў, якія прымаюць удзел у рабоце з пацыентамі, якія маюць ковід-інфекцыю.
«Міністэрства аховы здароўя трымае на кантролі сітуацыю па мэтавым выкарыстанні выдзяляемых сродкаў», — сказаў на заканчэнне Дзмітрый Чараднічэнка.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-charadnichenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kovidnyya-nadbauki
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus