Кожную вясну, плануючы чарговую камандзіроўку, я заглядаю на карту горада, у якім буду спыняцца і працаваць, і шукаю самую «вясновую» вуліцу — Зарэчную, тую самую, дзе, паводле знакамітага кінафільма, пасялілася вясна і каханне.
І калі знаходжу — сапраўдная радасць! — даю сабе абяцанне абавязкова пабыць там і пагаварыць з зарэчанскімі жыхарамі. У Слуцку, куды я гэтым разам даехаў, таксама свая Зарэчная! Зусім невялікая — усяго толькі сем двароў, — яна месціцца на левым беразе Случы, з'явілася ў канцы пяцідзясятых мінулага стагоддзя, тут будавалі свае дамы работнікі масласыраробнага завода. Цяпер слуцкая Зарэчная — утульны і прыгожы куточак старажытнага горада, а прыгажосць на ёй ствараюць ды падтрымліваюць мясцовыя жыхары: напрыклад, Іван і Ірына Уласевічы. Нездарма іх шасцігадовая ўнучка Настасся Казлоўская (на фота) любіць бываць на Зарэчнай.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya