Дзмітрый ЧАРАДНІЧЭНКА, намеснік міністра аховы здароўя:
«Апошнім часам у недзяржаўным інфармацыйным полі пачала з'яўляцца інфармацыя аб адмене, скарачэнні і іншых зменах па выплатах надбавак за работу з ковід-інфекцыяй у адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы № 131. Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляе: ніякіх планаў ні ў Міністэрства аховы здароўя, ні ва ўрада па адмене Указа № 131 няма. З пачатку года па стане на сакавік у якасці ковідных надбавак выплачана каля Br350 млн, якія атрымалі 82 тысячы медыцынскіх работнікаў: 20 тысяч урачоў, 39 тысяч сярэдніх медработнікаў і 23 тысячы іншых работнікаў, якія прымаюць удзел у рабоце з пацыентамі, якія маюць ковід-інфекцыю. Міністэрства аховы здароўя трымае на кантролі сітуацыю па мэтавым выкарыстанні выдзеленых сродкаў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert