Урач рассказала пра карысць фізічных нагрузак, перадае [1] БелТА.
Паколькі ў краіне пачалася масавая вакцынацыя, насельніцтва будзе больш актыўна займацца спортам, лічыць дэкан тэрапеўтычнага факультэта Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алена Вараб'ёва.
— Але тут ёсць свае моманты, паколькі рэабілітацыя пасля COVID-19 павінна быць комплексная, і адзін з падыходаў — гэта фізічная нагрузка. У такім выпадку яна павінна быць дазіраваная ў залежнасці ад таго, якая была форма — лёгкая, сярэднецяжкая або цяжкая, — сказала дэкан.
Паводле яе слоў, падыход да заняткаў спортам павінен быць індывідуальным і ўключаць менавіта нізкаінтэнсіўныя аэробныя нагрузкі. Пачынаць можна з хадзьбы па 30 мінут у дзень тры разы ў тыдзень, потым нагрузкі можна павялічваць. Таксама неабходна і псіхаэмацыянальная разгрузка, а заняткі спортам гэтаму садзейнічаюць, дадала яна.
Урач звярнула ўвагу, што без кансультацыі спецыяліста пацыенту, які перахварэў на каранавірусную інфекцыю, не абысціся.
— Паколькі пасля COVID-19 вельмі часта захоўваецца стомленасць, слабасць (а аднаўленне можа заняць ад 3 да 6 месяцаў), пацыенту важна правільна выбіраць рухальныя рэжымы пад кантролем урача-спецыяліста, — лічыць яна.
— Напружанне для лёгкіх павінна быць мінімальным. У асноўным для дыхальных мышцаў, каб далей не пашкодзіць тканку лёгкага, — растлумачыла яна. Менавіта спецыяліст раскажа пацыенту, як правільна праводзіць гімнастыку, будуць дадзены рэкамендацыі і парады з улікам яго стану, дадала дэкан.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/urach-rekamendue-tym-hto-perahvareu-na-covid-19-pachynats-reabilitatsyju-z-nizkaintensiunyh-aerobnyh-98914-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/medycyna