Сквер з ліставых дрэў закладуць нафтавікі ў Гомелі падчас рэспубліканскага суботніка 17 красавіка, паведаміў [1] БелТА дырэктар РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт» Андрэй Федаровіч.
Суботнюю раніцу супрацоўнікі прадпрыемства пачнуць з азелянення тэрыторыі каля адной з транспартных развязак у Чыгуначным раёне абласнога цэнтра. Нядаўна тут была добраўпарадкавана частка вуліцы Шаўчэнкі. Да адрамантаванай дароги вывелі з’езд з Палескага пуцеправода, што значна скарачае шлях аўтамабілістаў у бок вакзалаў і па іншых напрамках. Гараджане ацанілі новаўвядзенні транспартнай інфраструктуры. Аднак мясцовасці бракавала азелянення.
Калектыў «Беларуснафты-Гомельаблнафтапрадукт» высадзіць ліставыя дрэвы на ўчастку каля перасячэння вуліц Шаўчэнка і Палескай. Маладыя клёны, ясені і ліпы ўпрыгожаць гэтае месца.
Яшчэ адна пляцоўка для азелянення ў гэты дзень — на каскадзе азёр у мікрараёне Сельмаш.
Усяго будуць пасаджаны 200 дрэў. Саджанцы набыты на прадпрыемстве «Чырвоны гваздзік». Спецыялісты расказалі, як правільна пасадзіць дрэўцы, каб яны прыняліся і радавалі гараджан пышнай зелянінай.
Прадпрыемствы кампаніі «Беларуснафта» заўсёды падтрымліваюць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, крэатыўна падыходзяць да афармлення сваіх аб’ектаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/skver-iz-listvennyh-derevjev-zalozhat-neftjaniki-v-gomele-437428-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/azelyanenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusnafta-gomelablnaftapradukt
[5] https://zviazda.by/be/tags/subotnik