Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы даручыў Мінскаму гарадскому цэнтру гігіены і эпідэміялогіі скласці рэестр прадпрыемстваў і арганізацый, на тэрыторыях якіх сістэматычна назіраецца беспарадак, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
— Наша мэта, каб усе суб'екты гаспадарання выконвалі чысціню і парадак, і калі тых мер уздзеяння, якія прымяняюць санэпідслужбы, недастаткова, будзем вырашаць праблему на ўзроўні адміністрацыі раёна, гарадскіх уладаў, аж да вызвалення старшыні ад займаемай пасады, — падкрэсліў Аляксандр Дараховіч.
Як паведаміў загадчык аддзела гігіены Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іван Цэйцін, на гэтым тыдні санітарныя ўрачы сталіцы ацанілі стан 2 700 тэрыторый, выявіўшы парушэнне санітарнага стану на 8,2% з іх. Да адказнасці прыцягнуты 22 службовыя асобы, пачаты 31 адміністрацыйны працэс, выдадзена 92 рэкамендацыі аб навядзенні парадку. Найбольш праблемнымі традыцыйна застаюцца будаўнічыя пляцоўкі (28,6% ацэненых тэрыторый былі з парушэннямі), прамысловыя прадпрыемствы (27%), гаражныя кааператывы і СТА (14%).
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/chtoby-soblyudali-chistotu-i-poryadok-v-minske-sostavyat-reestr-neblagoustroennyh-predpriyatij/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyadobrauparadkavanasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/sanepidsluzhba
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-darahovich