22-гадовы Цімафей Марозаў (Ціма Беларускіх) і яго знаёмы Антон Крывецкі прысуджаныя да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведамляе БЕЛТА [1].
Разгляд па крымінальнай справе аб незаконным абароце гашышу і амфетаміну праходзіў сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Выканаўцу інкрымінавалі набыццё, ужыванне і захоўванне амфетаміну масай 0,0375 г, а таксама набыццё гашышу масай 1,9609 г, яго ўжыванне сумесна са знаёмым Крывецкім, які таксама праходзіць па справе як абвінавачаны, перавозку і захоўванне.
Па матэрыялах справы, маладыя людзі ў снежні 2020 года і студзені 2021-га ў інтэрнэце купілі больш за 1,96 г гашышу. Частку наркотыку ўжылі ў гульнявым клубе ў Мінску, а астатняе выявілі супрацоўнікі міліцыі.
У ходзе асабістага вобшуку у музыканта праваахоўнікі знайшлі таксама асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — амфетамін.
Сваю віну маладыя людзі прызналі ў поўным аб’ёме.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/cima-belaruskih
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/sud