Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з пасламі Францыі і Германіі Нікаля дэ Лакоста і Манфрэдам Хутэрэрам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-еўрапейскіх і двухбаковых адносінаў, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.
Уладзімір Макей праінфармаваў суразмоўцаў аб ходзе канстытуцыйнага працэсу, які ішоў у Беларусі, і аб іншых пытаннях развіцця сітуацыі ўнутры краіны.
Прадметна пацверджана захаванне падыходаў і прынцыпаў, на якіх афіцыйны Мінск гатовы выбудоўваць узаемадзеянне з заходнімі партнёрамі. «У рамках размовы пацверджана ўзаемная зацікаўленасць бакоў у захаванні каналаў камунікацыі, працягу рабочых кантактаў і падтрыманні дыялогу», — распавялі ў МЗС.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasly-zamezhnyh-dzyarzhau