Супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна стварылі краязнаўчую базу «Турыстычная карта Магілёўшчыны».
Рэсурс [1] знаёміць з архітэктурнымі славутасцямі, прыроднымі помнікамі, культурай і традыцыямі Прыдняпроўскага краю. Матэрыялы згрупаваны па раёнах вобласці, на старонцы кожнага з іх можна знайсці раздзелы з агульнай інфармацыяй, звесткамі пра архітэктуру, прыроду, культуру і традыцыі. Кожны раздзел дапоўнены фатаграфіямі, спісам літаратуры і каардынатамі размяшчэння аб'екта на Яндэкс.Картах Магілёўскай вобласці.
— Пры стварэнні базы дадзеных мы выкарыстоўвалі матэрыялы з фондаў бібліятэкі і адкрытых крыніц інтэрнэта. Працягам тэмы сталі распрацаваныя бібліятэкарамі віртуальныя падарожжы па турыстычных маршрутах вобласці. Відэаролікі, размешчаныя на сайце бібліятэкі, даюць магчымасць наведаць Храм Казанскай іконы Божай Маці ў Баркалабаве, замчышча ў Свіслачы, замкавую гару ў Мсціславе, зямлю шапавалаў Пакуцце, — адзначыла загадчык агульнай чытальнай залы Алена Хальчыцкая.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://library.mogilev.by/touristmap/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/karta
[4] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus