У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін, перадае [1] БелТА.
«Больш за 2,3 млн людзей задзейнічаны ў суботніку. Паводле папярэдніх даных, сабрана больш за Br9 млн. У бягучым годзе сабраныя сродкі вырашылі накіраваць на дзве асноўныя задачы. Адна з іх — умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў. Акрамя таго, у гэтым годзе 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, таму асаблівую ўвагу мы ўдзяляем помнікам, месцам пахавання нашых герояў, таму 50 працэнтаў сродкаў пойдуць на гэту добрую справу», — сказаў Аляксандр Субоцін.
Урад таксама далучыўся сёння да суботніка. Віцэ-прэм’еры разам з супрацоўнікамі апарата Савета Міністраў высаджваюць хвоі і бярозы ва Уздзенскім лясгасе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/u-respublikanskim-subotniku-prynjali-udzel-bolsh-za-23-mln-belarusau-sabrana-bolsh-za-br9-mln-98981-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-subocin
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/groshy