Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» аднаўляе рэйсы ў Маскву ў аэрапорт «Жукоўскі». Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі [1] ў прэс-службе кампаніі.
Так, з 24 красавіка па суботах лайнеры «Белавія» будуць выконваць рэйсы Мінск — Масква — Мінск з адпраўленнем з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і пасадкай у маскоўскім аэрапорце «Жукоўскі».
Вылет з беларускай сталіцы будзе ажыццяўляцца ў 18:05, а пасадка ў Маскве — у 20:05 (у абодвух выпадках час мясцовы). Час у шляху — 1 гадзiна 25 хвілін.
Авіяперавозчык нагадвае, што перад купляй квітка пасажырам варта азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд у краіну прызначэння і выезд з яе. Набыць квіток можна на сайце кампаніі, у авіякас і ў агентаў.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belavia-vozobnovlyaet-rejsy-eshhe-v-odin-krupnyj-moskovskij-aeroport/
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaviya
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/aeraport