Пра гэта паведамілі [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Учора ў раёне развязкі МКАД — вул.Чыжэўскіх увагу інспектараў аддзела ДАІ Заводскага РУУС сталіцы прыцягнуў аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся мужчына 1975 года нараджэння. У ходзе гутаркі фізічны стан кіроўцы выклікаў падазрэнне ў міліцыянераў.
Для праверкі яго даставілі на агляд. Экспертыза паказала 3,16 праміле алкаголю ў арганізме парушальніка. У ходзе разбору мужчына растлумачыў, што дзень у яго не задаўся з самай раніцы, таму вырашыў выпіць, затым прыйшлося ехаць на машыне па неадкладных справах.
Кіроўца быў адхілены ад кіравання транспартным сродкам і дастаўлены ў медыцынскі выцвярэзнік, аўтамабіль — на ахоўную стаянку.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[4] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozy-kirouca
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne