Расія закрывае ўезд у краіну былому памочніку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джону Болтану і экс-дырэктару Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Роберту Вулсі. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сёння інфармацыі МЗС РФ, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ТАСС.
«Закрыты ўезд Джону Болтану, былому памочніку прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы і пастаяннаму прадстаўніку пры ААН, і Роберту Вулсі, былому дырэктару ЦРУ», — інфармавалі ў дыпведамстве.
Расія таксама закрыла ўезд на тэрыторыю краіны генеральнаму пракурору ЗША Мерыку Гарленду і дырэктару Федэральнага бюро расследаванняў Крыстаферу Рэю. Акрамя таго ў спісе амерыканскіх грамадзян, якім забаронена ўязджаць у Расію, змешчана яшчэ шэсць прозвішчаў.
«У адказ на ўведзеныя адміністрацыяй ЗША санкцыі супраць расійскіх афіцыйных асоб закрываецца ўезд у Расійскую Федэрацыю наступным дзеючым і былым амерыканскім высокапастаўленым чыноўнікам і дзеячам, якія маюць дачыненне да рэалізацыі антырасійскага курсу», — адзначаецца ў паведамленні.
Першым нумарам у спісе ідзе Мэрык Гарленд, шостым — Крыстафер Рэй. У спіс таксама трапілі дырэктар Федэральнага бюро турмаў ЗША Майкл Карвахаль, міністр унутранай бяспекі ЗША Алехандра Маёркас, саветнік прэзідэнта ЗША па ўнутранай палітыцы, былы пастаянны прадстаўнік пры ААН і памочнік па нацыянальнай бяспецы С’юзан Райс і дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Хейнс.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/world/view/mzs-rf-apublikavala-imeny-chynounikau-zsha-jakim-zabaroneny-uezd-u-rasiju-98991-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/rf
[4] https://zviazda.by/be/tags/chynouniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona