ФСБ Расіі затрымала двух чалавек, якія рыхтавалі ваенны пераварот у Беларусі і ліквідацыю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў суботу паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ТАСС.
Па дадзеных ФСБ, Юрый Зянковіч прыбыў у Маскву пасля кансультацый у ЗША і Польшчы для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у ваенным перавароце з удзелам мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў.
«Федэральнай службай бяспекі РФ сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай спецаперацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць Зянковіча Юрыя Леанідавіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», — падкрэслілі ў ЦГС.
Па дадзеных ФСБ, Зянковіч прыбыў у Маскву пасля кансультацый у ЗША і Польшчы для сустрэчы з прадстаўнікамі Узброеных Сіл Беларусі, каб пераканаць іх удзельнічаць у ваенным перавароце з удзелам мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў. «Пасля дакументавання названай сустрэчы змоўшчыкі былі затрыманыя расійскімі органамі бяспекі і перададзены беларускім партнёрам», — паведамілі ў ФСБ.
Там адзначылі, што пераварот планаваўся ў Мінску 9 мая падчас Парады Перамогі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/tass-fsb-rf-zaderzhala-dvuh-chelovek-gotovivshih-perevorot-v-belarusi-i-ustranenie-lukashenko-437700-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fsb
[3] https://zviazda.by/be/tags/peravarot
[4] https://zviazda.by/be/tags/kdb
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-zyankovich