16 красавіка, у старажытныя муры завіталі слынны паэт Леанід Дранько–Майсюк з новым зборнікам вершаў «Скарб» і Людміла Рублеўская, чыя кніга «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» таксама нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Звязда».
Леанід Дранько-Майсюк правёў сапраўдны займальны ўрок беларускай літаратуры для навучэнцаў Мірскай сярэдняй школы, якія прысутнічалі на сутрэчы. Школьнікі хорам паўтаралі за паэтам радкі вядомых вершаў і засвоілі, што найлепшы спосаб прызнацца дзяўчыне ў каханні — гэта ведаць напамяць беларускую паэзію.
Людміла Рублеўская распавяла пра тое, як у Мірскім замку здымаліся важныя сцэны экранізацыі яе раману «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», першага з авантурна–прыгодніцкай серыі. Прысутныя змаглі пабачыць трэйлер фільма, а тасама сюжэт пра здзейсненую на кінастудыі «Беларусьфільм» рэканструкцыю танка, прыдуманага Леанарда да Вінчы. Менавіта гэтая машына, якую называюць героі рамана «Жалезнай Чарапахай», дзейнічае і ў кнізе, і ў фільме. Унікальны механізм страляў з гарматаў і ездзіў у двары Мірскага замка, таму мясцовыя жыхары з асаблівым нецярпеннем чакаюць выхаду на экран гістарычнай кінастужкі.
На завяршэнне сустрэчы жадаючыя змаглі набыць кнігі вядомых літаратараў і атрымаць аўтографы.
Лідзія ПЯТРОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/knizhnyya-sustrechy-u-mirskim-zamku-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/litaratura