На дапамогу хутка прыйшлі ратавальнікі, інфармуе [1] МНС.
Выратавальнікам прыйшло паведамленне пра абрушэнне пліт перакрыцця на чалавека ў закінутым будынку па вул. Сташкевіча ў г. Асіповічы.
У адным з будынкаў на тэрыторыі закінутага недабудаванага бальнічнага комплексу адбылося абвальванне трох жалезабетонных пліт перакрыцця. Пад адной з пліт знаходзіўся чалавек.
Работнікі МНС — капітан Павел Альховік і прапаршчык Сяргей Іотка пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага апарату дасталі пацярпелага з–пад жалезабетоннай пліты і перадалі работнікам хуткай дапамогі.
Пацярпелы Б. 2003 г.н., выхаванец УА «Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа–інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата». Са слоў пацярпелага, у вольны ад заняткаў час ён знаходзіўся ў закінутым будынку з мэтай прагулкі. З страсеннем галаўнога мозгу і пераломамі малады чалавек дастаўлены ў бальніцу.
Магчымая прычына абвальвання — ветхасць апорных канструкцый будынка.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/348933/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/asipovichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/aficyyna