Каля 780 млн доз вакцыны ад каранавіруса ўжо ўведзеныя пацыентам па ўсім свеце, паведаміла ТАСС прадстаўнік СААЗ у Расіі Меліта Вуйновіч, піша БЕЛТА [1].
«Па стане на 12 красавіка, па дадзеных СААЗ, уведзены 780 млн доз вакцыны па ўсім свеце. Нягледзячы на значны прагрэс, дасягнуты ў 194 краінах і тэрыторыях з 220, якія распачалі кампаніі вакцынацыі, застаецца значны дысбаланс у глабальным размеркаванні вакцын», — сказала яна.
Так, больш за 87 % з названых прышчэпак зробленыя ў краінах з высокімі даходамі або даходамі вышэй за сярэдні, у той час як краіны з нізкімі даходамі атрымалі толькі 0,2 % доз.
З пачатку пандэміі каранавірусам у свеце заразіліся больш за 140,8 млн чалавек, звыш 3 млн памерлі.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-mire-sdelali-okolo-780-mln-privivok-ot-koronavirusa-437727-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/melita-vunovich