Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (111-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў асноўную сетку турніру ў іспанскай Барселоне з прызавым фондам 1,5 млн еўра, паведамляе [1] БЕЛТА.
Сёння беларус у другім крузе кваліфікацыі ўпэўнена перамог у дзвюх партыях італьянца Федэрыка Гаё (136) — 6:3, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 10 хвілін.
На старце кваліфікацыі Ілля Івашка абыграў у двух сэтах амерыканскага тэнісіста Максіма Крэсаў (157) — 6:1, 6:3.
Турнір у каталонскай сталіцы завершыцца 25 красавіка.
Фота: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/iljja-ivashko-vyshel-v-osnovnuju-setku-turnira-v-barselone-437728-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/barselona
[4] https://zviazda.by/be/tags/illya-ivashka