12 вядомых футбольных клубаў Еўропы абвясцілі аб стварэнні турніру — Суперлігі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ria.ru [1].
У склад Суперлігі ўвайшлі англійскія каманды «Манчэстар Юнайтэд», «Арсенал», «Чэлсі», «Тотэнхэм», «Манчэстар Сіці», «Ліверпуль», іспанскія «Рэал Мадрыд», «Барселона», «Атлетыка» і італьянскія «Інтэр» , «Мілан» і «Ювентус». Клубы плануюць абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва з УЕФА і ФІФА.
Фармат лігі прадугледжвае правядзенне турніру, у якім прымуць удзел 12 клубаў-заснавальнікаў (у наступным да іх далучыцца яшчэ тры каманды) і пяць каманд, якія пройдуць у турнір па выніках мінулага сезону. Гульні будуць праходзіць у сярэдзіне тыдня, а каманды працягнуць спаборніцтвы ў нацыянальных чэмпіянатах ў адпаведнасці з унутраным календаром. Пачатак сезону Суперлігі запланаваны на жнівень, плануецца сфармаваць дзве групы па 10 клубаў, якія паміж сабой будуць праводзіць хатнія і гасцявыя матчы.
Спасылкі
[1] http://ria.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/superliga
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyski-futbol