Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі рэалізуе праект «Музей. Гісторыя. Кніга».
Чарговая сустрэча адбылася з пісьменніцай Аленай Стэльмах. Алена Анатольеўна рассказала пра кнігу «Лесные дороги подвига» і пра беларускі лес, які ў гады вайны стаў у строй абаронцаў Айчыны.
Пісьменніца таксама прадставіла кнігі Выдавецкага дома «Звязда», прысвечаныя ваенна-патрыятычнай тэматыцы.
У музеі захоўваецца шмат экспанатаў часоў вайны. А ў кнігах — шмат дакументальных звестак, успамінаў удзельнікаў тых грозных падзей. Кнігі Выдавецкага дома «Звязда» адкрываюць новыя, невядомыя эпізоды вайны, хвалююць мужнасцю і адвагай барацьбітоў за незалежнасць нашай краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-muzey-gistoryi-vyalikay-aychynnay-vayny
[3] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi