Спецыялісты ААТ «Гомельтранснафта Дружба» правялі рамонт і падключэнне ўчасткаў магістральнага нафтаправода Унеча-Мазыр, паведамілі на прадпрыемстве.
Рамонт праводзіўся на 159-м і 181-м км нафтаправода DN800. Тут было ўстаноўлена абсталяванне для водапаніжэння грунтавых вод. «Участкі, што рамантуюцца, вызвалілі ад нафты, сыравіну перапампавалі ў нафтаправод Унеча-Мазыр DN1000. Мантаж новых секцый з падключэннем да дзеючага нафтаправода выканалі спецыялісты НПС «Гомель» і ЛВДС «Мазыр», — расказалі ў «Гомельтранснафце Дружба».
Пасля праверкі зварных злучэнняў метадамі неразбуральнага кантролю ўчасткі трубаправода запоўнены нафтай. Тэхналагічная схема прыведзена ў зыходны стан. Вуглевадародная сыравіна транспартуецца ў штатным рэжыме.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gomeltransnafta-druzhba-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/ramont
[3] https://zviazda.by/be/tags/naftapravod