Турцыя адобрыла вытворчасць расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V». Аб гэтым інфармуе газета Yeni Şafak, паведамляе ТАСС [1].
Выданне спасылаецца на члена навуковага савета па каранавірусе доктара Афшына Эмрэ Кайыпмаза, які пацвярджае актуальную для краіны вытворчасць.
«У Турцыі былі праведзены некаторыя выпрабаванні на этапе вытворчасці вакцыны, і звязаная з гэтым працэсам фірма пасля адпаведнага запыту атрымала адабрэнне», — прыводзіць выданне яго словы.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus