На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам знаходзіцца больш за 2300 фур. Гэта вынікае з аператыўнай інфармацыі на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Найбольш складаная сітуацыя на выездзе ў літоўскім кірунку: толькі ў «Каменным Логу» назіраецца каля 520 машын. У «Беняконях» знаходзяцца 400 грузавікоў, у «Катлоўцы» і «Прывалцы» — па 290.
На польскай мяжы ў «Казловічах» выезду чакаюць 500 велікагрузаў, у «Брузгах» — 120, у «Бераставіцы» — 70.
На беларуска-латвійскім пагранпераходзе «Грыгораўшчына» мытнага афармлення чакаюць 140 фур.
У якасці прычын такой сітуацыі, якая назіраецца ўжо досыць даўно, перыядычна паказваюцца збоі ў працы абсталявання ў літоўскіх службаў, рамонт у пункце пропуску «Мядзінінкай». Для разгрузкі некаторых пунктаў пропуску на беларуска-літоўскім участку мяжы літоўскі бок аднавіў працу трох пунктаў: «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша»), «Цверачус» («Відзы») і «Папялякіс» («Лынтупы»).
Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе вадзіцелям перад адпраўкай і пры планаванні маршруту сачыць на сайце за становішчам.
Прэв'ю: virtualbrest.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/chergi-na-myazhy
[2] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/chergi
[4] https://zviazda.by/be/tags/fury