22 красавіка ў Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — вышэйшага калегіяльнага органа кіравання Акадэміі навук.
У яе рабоце прымуць удзел каля двухсот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы краіны. На сесіі Агульнага сходу будуць разгледжаны вынікі дзейнасці ў 2020 годзе і задачы развіцця НАН Беларусі і навуковай сферы краіны на 2021 год.
На выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці» можна будзе азнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі па прыярытэтных навуковых напрамках. Да ўвагі ўдзельнікаў сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі будуць прадстаўлены археалагічная выстава і экспазіцыя сучасных кніжных выданняў навукоўцаў-гуманітарыяў Акадэміі навук.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-akademiya-navuk
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/2021