Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін абмяркоўваў у тэлефоннай размове з Прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам інфармацыю аб замаху, які рыхтаваўся на Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ТАСС.
«Так, (абмяркоўвалі)», — сказаў Дзмітрый Пяскоў журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне. Пры гэтым прадстаўнік Крамля пакінуў без каментароў пытанне аб магчымым дачыненні адміністрацыі Джозэфа Байдэна да падрыхтоўкі замаху, паказаўшы, што «усю інфармацыю, якую можна выдаваць, выдаюць спецыяльныя службы на сваё меркаванне».
Ён адзначыў, што ў адносінах да Прэзідэнта Беларусі з боку затрыманых абмяркоўваліся «абсалютна канкрэтныя і абсалютна дэструктыўныя планы». «Таму, вядома, гэта кажа аб вялікай небяспецы», — дадаў Дзмітрый Пяскоў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/putin-i-bajden-obsudili-v-telefonnom-razgovore-informatsiju-o-gotovivshemsja-pokushenii-na-lukashenko-437857-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzhozef-bayden
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pyaskou
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka