Гэта адбудзецца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Здароўе жанчыны — здароўе нацыі», прымеркаванай да гадавіны са дня аварыі на ЧАЭС, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Дэлегацыю ўзначаліць старшыня Беларускага таварыства жанчын, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. У праграме візіту наведванне Быхаўскага
Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячага дома сямейнага тыпу Вольгі Шушлаковай, гісторыка-краязнаўчага музея (экскурсія «Гісторыя Быхаўшчыны» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я, мы памятаем!»). На пляцоўцы дзіцячай школы мастацтваў адбудзецца дыялогавая пляцоўка з удзелам актывістаў Беларускага саюза жанчын і быхаўскай моладзі «Ганарымся мінулым. Цэнім сучаснасць. Верым у будучыню».
Прыём спецыялістамі вядучых рэспубліканскіх медыцынскіх цэнтраў і ўстаноў будзе арганізаваны ў Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы з 12:00 да 14:00.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[2] https://zviazda.by/be/tags/byhau
[3] https://zviazda.by/be/tags/medycynski-centr
[4] https://zviazda.by/be/tags/balnica