Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ў час рабочага візіту ў Швейцарыю правёў сустрэчу з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. Міністр падкрэсліў стратэгічную прыхільнасць Беларусі да асноватворных прынцыпаў міжнароднага права, замацаваных у Статуце ААН, і міжнародных дамоўленасцей дзяржавы ў сферы правоў чалавека, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
«Уладзімір Макей інфармаваў Мішэль Бачэлет аб нацыянальным кантэксце пошуку агульнадзяржаўнага балансу інтарэсаў у сферах нацыянальнай бяспекі, устойлівага развіцця і правоў чалавека. Вярхоўны камісар была азнаёмлена з ацэнкамі сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і перспектыўнымі планамі кіраўніцтва краіны па ўдасканаленні палітычнай сістэмы шляхам канстытуцыйнай рэформы», — расказалі ў МЗС.
У сваю чаргу Мішэль Бачэлет выклала падыходы свайго офіса па пытаннях супрацоўніцтва з нашай краінай і заклікала ўрад Беларусі скарыстацца экспертызай УВКПЧ для развіцця палітычнай сістэмы ў частцы, якая датычыцца сферы правоў чалавека. «Міністр выказаў шкадаванне ў сувязі з палітызацыяй мандата вярхоўнага камісара ў святле апошніх рашэнняў Савета ААН па правах чалавека і падкрэсліў, што Беларусь ніколі не згадзіцца на ўмяшанне ў свае ўнутраныя справы з боку трэціх дзяржаў або міжнародных структур», — заявілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/makej-zajaviu-ab-pryhilnastsi-belarusi-da-mizhnarodnyh-damoulenastsej-u-sfery-pravou-chalaveka-99039-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/aan
[4] https://zviazda.by/be/tags/pravy-chalaveka
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus