Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Аліну Гарноська, Анастасію Салас, Ганну Гайдукевіч, Карыну Ярмоленка, Анастасію Малаканаву, Анастасію Рыбакову, Арыну Цыцыліну і Ганну Швайба з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету ў Ташкенце, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Цэлы россып медалёў, заваяваных у бескампрамісным суперніцтве з лідарамі сусветнай гімнастыкі, — выдатны вынік», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, валодаючы бліскучым майстэрствам і самабытным стылем, беларускія грацыі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў змогуць скарыць алімпійскія вяршыні.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/gimnastyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/medal