Больш за 500 прапаноў аб працаўладкаванні чакае наведвальнікаў электроннага кірмашу вакансій з удзелам прадпрыемстваў сталіцы 22 красавіка, паведамілі [1] БелТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 10:00 да 12:00 на сайце e-vacancy.by [2].
Вакантныя месцы жадаючым працаўладкавацца прапануюць: дзяржпрадпрыемства «ЖЭУ нумар 1 Партызанскага раёна Мінска», дзяржпрадпрыемства «ЖЭУ нумар 4 Партызанскага раёна Мінска», ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ», ААТ «Мінскрамбуд», УП «Мінскводаканал», РУП «Белмедпрэпараты», РУП «Белсаюздрук» і інш.
Удзельнікі кірмашу змогуць падрабязна азнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць хвалюючыя пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і нават запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу. Пасля заканчэння мерапрыемства вакансіі будуць захаваны ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце gsz.gov.by [3].
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/bolsh-za-500-rabochyh-mestsau-prapanujuts-najmalniki-minska-na-kirmashy-vakansij-22-krasavika-99019-2021/
[2] http://http://e-vacancy.by
[3] http://gsz.gov.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[6] https://zviazda.by/be/tags/praca
[7] https://zviazda.by/be/tags/rezyume-1