Спецыяльныя кантэйнеры для збору пратэрмінаваных лекавых сродкаў ад насельніцтва ўстаноўлены ўжо ў 16 паліклініках Мінска, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
У мінскіх паліклініках №1, 3, 8, 9, 13, 15, 17, 19, 22, 23, 30, 31, 33, 34, 37,40 (у адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў) з красавіка гэтага года выдзелены месца і ўстаноўлены спецыяльныя кантэйнеры для збору пратэрмінаваных лекавых прэпаратаў.
Кіраўнікі паліклінік ужо заключылі дамовы на абслугоўванне дадзеных кантэйнераў.
Зборам, выдаленнем і абясшкоджваннем будзе займацца адмыслова абраная кампанія. Лекавыя адходы з'яўляюцца бяспечнымі альбо ставяцца да трэцяга або чацвёртага класа небяспекі ў залежнасці ад вiду адходаў. Іх пахаванне магчыма толькі на палігонах ТКА пры ўмове іх колькасці не больш за 15% у складзе адходаў. Выключэнне складаюць лекі для хіміятэрапіі, якія прымяняюцца пры лячэнні анкалагічных захворванняў, якія адносяцца да больш высокага класа небяспекі.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/leki
[3] https://zviazda.by/be/tags/praterminavanyya-leki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanteynery
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya