Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву ў сувязі са смерцю яго бацькі. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
«З глыбокім смуткам даведаўся пра смерць вашага бацькі, Мялікгулы Бердымухамедавіча Бердымухамедава, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Сыход з жыцця блізкага чалавека — велізарнае гора і незаменная страта, якія пакідаюць у душы незагойную рану».
«У гэту цяжкую гадзіну жадаю вам, паважаны Гурбангулы Мялікгулыевіч, мужнасці і прашу прыняць мае шчырыя словы спачування і падтрымкі вашай сям’і», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/gurbanguly-berdymuhamedau
[5] https://zviazda.by/be/tags/turkmenistan