Патрыятычны праект пад такой назвай распачалі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская піянерская рэспубліканская арганізацыя.
Да ўдзелу запрасілі навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў ВНУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і рухаў. Напярэдадні Дня Перамогі і Дня Незалежнасці ім прапанавана напісаць ліст з дня сённяшняга ў мінулае — на фронт сваяку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Затым скласці яго ў знакаміты трохкутнік і перадаць у першасную арганізацыю БРСМ школы, ВНУ, прадпрыемства альбо арганізацыі.
Усе лісты-трохкутнікі будуць акумуляваны ў раённых, гарадскіх і абласных камітэтах, дзе на конкурснай аснове пройдзе адбор найлепшых творчых работ. Іх перададуць у Цэнтральны камітэт БРСМ, а затым — у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. «Ліст Герою Вялікай Перамогі» — частка вялікага рэспубліканскага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота БРСМ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/patryyatychnae-vyhavanne
[2] https://zviazda.by/be/tags/patryyatychnaya-akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/brsm