У студзені — сакавіку 2021 года пры дапамозе службы занятасці на новае месца жыхарства і працы перасяліліся 22 сям’і беспрацоўных, паведамілі [1] ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Усяго перасяліліся 45 чалавек, з іх 27 — у працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост тых, хто перабраўся на новае месца жыхарства і працы — 37 гадоў.
Беспрацоўным, якія пераязджаюць на новае месца, выплачваюцца грашовыя сродкі ў памеры сямікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, кампенсуюцца затраты на пераезд (расходы па праездзе, перавозе маёмасці, дадатковыя асабістыя расходы (сутачныя) за час у дарозе).
Калі пераезд плануецца з гарадоў у малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі, то беспрацоўным дадаткова выплачваюць суму ў памеры дзвюх БПМ.
У асноўным перасяленне ажыццяўлялася ў межах адной вобласці — 86,3 працэнта, пераважна ў сельскую мясцовасць — 95,5 працэнта. Пры гэтым дзве сям’і перасяліліся ў сельскую мясцовасць з вялікіх гарадоў.
З вакансіямі з прадастаўленнем жылля можна азнаёміцца ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/vnbspinbspkvartale-2021-goda-sluzhboj-zanjatosti-okazano-sodejstvie-v-pereselenii-na-novoe-mesto-zhitelstva-i-raboty-22-semjam-bezrabotnyx_4001/
[2] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/bespracounyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony
[5] https://zviazda.by/be/tags/praca