Пытанне развіцця транспартных зносін паміж сталіцай і горадам-спадарожнікам Лагойскім было закранута падчас сустрэчы старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава са студэнцкім актывам БДУІР, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
У прыватнасці, кіраўніку горада нагадалі пра планы звязаць населеныя пункты пры дапамозе хуткаснага трамвая.
Уладзімір Кухараў патлумачыў, што рэалізацыя гэтага праекта вельмі дарагая, да таго ж ёсць складанасці ва ўладкаванні яго трасы ва ўмовах размяшчэння ў гэтым кірунку вялікай колькасці садовых таварыстваў. Таму ўзнікла іншае рашэнне: пры рэканструкцыі дарогі да Лагойска, праектаванне якой ужо вядзецца, прадугледзець выдзеленую паласу і пусціць па ёй электробус.
Старшыня Мінгарвыканкама таксама нагадаў, што цяпер актыўна развіваецца горад-спадарожнік Смалявічы, яшчэ адзін перспектыўны кірунак, засваенне якога пачнуць у бліжэйшыя гады, — Рудзенск.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-logojsk-mogut-pustit-elektrobusy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lagoysk
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-kuharau
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektrobus