Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання ўхвалілі законапраект аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, перадае [1] БелТА.
«Гэты законапраект — складовы элемент комплексу мер, накіраваных на тое, каб карэнным чынам спыніць гэтыя праявы. Трэба разумець, што ў сітуацыі, якая пэўным становішчы праява нацызму — гэта элемент той вайны, якая вядзецца з Рэспублікай Беларусь. Яе называюць гібрыдная, інфармацыйная, але асноўная мэта — гэта захоп улады, знішчэнне незалежнай Беларусі», — сказаў генеральны пракурор Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, неанацысцкія арганізацыі — адзін з элементаў радыкалізацыі тых праяў, якія мы назіраем, пачынаючы са жніўня мінулага года. «І наш з вамі святы абавязак, звязаны з забеспячэннем грамадскай бяспекі і стабільнасці ў нашым грамадстве, — гэта на корані спыніць любыя спробы праявы нацызму і тым больш рэабілітацыі нацысцкіх злачынцаў», — адзначыў генпракурор.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/sovet-respubliki-odobril-zakonoproekt-o-nedopuschenii-reabilitatsii-natsizma-438162-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-shved
[4] https://zviazda.by/be/tags/zakonapraekt-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/nedapushchenne-reabilitacyi-nacyzmu