Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання ўхвалілі законапраект аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму, перадае [1] БелТА.
«Для нас вельмі важна, што Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, накіраваны на супрацьдзеянне экстрэмізму. Тыя прапановы і навелы, якія ў ім замацаваны, ідуць ад жыцця, ад неабходнасці абароны нашай краіны, суверэнітэту, нашай тэрытарыяльнай цэласнасці», — сказаў генеральны пракурор Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы законапраекта улічваўся міжнародны вопыт. «Тыя нормы, якія замацаваны ў законапраекце, прадугледжваюць комплекс збалансаваных мер. Гэта захады прафілактычнага, папераджальнага і карнага характару. Гэта значыць дзяржава прымае ўсе магчымыя меры не толькі каб пакараць, але ў першую чаргу прафілакціраваць, выяўляць, і толькі калі ўжо прыняты меры, вырашаць пытанне аб адказнасці гэтых асоб», — адзначыў генпракурор.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/senatory-odobrili-popravki-v-zakony-po-voprosam-protivodejstvija-ekstremizmu-438169-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/senatary
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-shved
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekstremizm
[5] https://zviazda.by/be/tags/paprauki