Пуцін у час паслання Федэральнаму сходу пракаменціраваў інфармацыю аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, паведамляе ТАСС [1].
Уладзімір Пуцін заявіў, што краіны Захаду ігнаруюць факты падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і планавання забойства лідара рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі.
Ён падкрэсліў, што апошнім часам практыкі палітычна матываваных незаконных санкцый і спробы асобных дзяржаў навязаць сваю волю іншым сталі звычайнасцю. «Але сёння такая практыка перараджаецца ў нешта больш небяспечнае. Маю на ўвазе стаўшыя нядаўна вядомымі факты прамой спробы арганізацыі ў Беларусі дзяржаўнага перавароту і забойства прэзідэнта гэтай краіны. Пры гэтым характэрна, што нават такія абуральныя дзеянні не знаходзяць асуджэння так званага калектыўнага Захаду. Ніхто гэтага проста нібыта і не заўважае, усе робяць выгляд, што наогул нічога не адбываецца», — адзначыў Уладзімір Пуцін.
Планы па арганізацыі дзяржаўных пераваротаў і забойстве вышэйшых службовых асоб, як у выпадку з прэзідэнтам Беларусі, недапушчальныя, незалежна ад стаўлення да палітыкі беларускага лідара, падкрэсліў Уладзімір Пуцін. «Практыка арганізацыі дзяржпераваротаў, планаў палітычных забойстваў, у тым ліку і вышэйшых службовых асоб, — гэта ўжо занадта. Усе межы перайшлі ўжо», — заявіў расійскі лідар.
Ён таксама адзначыў, што прызнанні ўдзельнікаў змовы з мэтай змены ўлады ў Беларусі сведчаць аб маштабнай кібератацы, якая рыхтавалася на рэспубліку. «Чаго толькі варты прызнанні затрыманых удзельнікаў змовы ў тым, што рыхтавалася блакада Мінска, уключаючы гарадскую інфраструктуру і сродкі камунікацыі, поўнае адключэнне ўсёй энергасістэмы сталіцы Беларусі. Гэта значыць, між іншым, што, па сутнасці, вялася падрыхтоўка да маштабнай кібератакі. А як інакш? Гэта проста так, адным рубільнікам, не зробіш», — сказаў Уладзімір Пуцін.
«Відаць, нездарма заходнія калегі ўпарта адмаўляюцца ад шматлікіх расійскіх прапаноў наладзіць міжнародны дыялог у галіне інфармацыйнай і кібербяспекі, — прадоўжыў Уладзімір Пуцін. — Мы шмат разоў гэта прапаноўвалі. Усе пакідаюць проста нават без абмеркавання гэта пытанне».
Прэв'ю: ТАСС.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamentaryy