Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамілі ў яго прэс-службе.
У Маскве запланавана сустрэча і перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі. Лідары краін абмяркуюць актуальны парадак беларуска-расійскіх адносін, прадметна спыніўшыся на актуальных пытаннях гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў прадаўжэнне праведзеных раней сустрэч і тэлефонных размоў.
Як прадугледжваецца, будуць закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, далейшыя крокі па аднаўленні паўнацэнных транспартных зносін.
У ліку прыярытэтных тэм і саюзная тэматыка. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць сумеснае рэагаванне на актуальныя выклікі і пагрозы, абмяняюцца меркаваннямі па тэматыцы міжнароднага парадку дня, сітуацыі ў рэгіёне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident-uladzimir-pucin