.У навучальным мерапрыемстве прымуць удзел 45 прадстаўнікоў рэспубліканскай савета працоўнай моладзі пры Цэнтральным камітэце БРСМ.
Даведачна: Рэспубліканскі савет працоўнай моладзі быў створаны пры ЦК БРСМ у лютым 2018 года з мэтай фарміравання і падрыхтоўкі моладзевага кадравага рэзерву.
На працягу трох дзён арганізатары прапануюць удзельнікам інтэнсіву шэраг адукацыйных пляцовак, накіраваных на развіццё лідарскіх якасцяў моладзі з выкарыстаннем сучасных навуковых і педагагічных дасягненняў. Маладзёжныя лідары прапампуюць скіл у пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абмяняюцца вопытам работы пярвічных арганізацый БРСМ на сваіх прадпрыемствах і ў арганізацыях. Цэнтральнай падзеяй першага дня стане адкрыты дыялог «Працуючая моладзь Беларусі» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
23 красавіка ўдзельнікі маладзёжнага інтэнсіву наведаюць Жодзіна, дзе каля манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай адбудзецца патрыятычная акцыя «Памяць сэрца» з ускладаннем кветак і запальваннем лампад. Затым для хлопцаў і дзяўчат будуць арганізаваны адукацыйныя візіты на ААТ «„БелАЗ“ — кіруючая кампанія холдынгу „БЕЛАЗ-Холдынг“» і ААТ «Свiтанак». У Мінску ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых з маладымі людзьмі сустрэнецца протаіерэй Фёдар Поўны.
Не менш шчыльная праграма запланавана і ў заключны дзень. Распачнецца яна з экскурсіі ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Затым пройдзе оpen space «Паспяховыя практыкі працы з моладдзю на прадпрыемствах». Падчас праекта «Сусветная кавярня» маладзёжныя лідары абмяркуюць развіццё патрыятызму сярод моладзі беларускіх прадпрыемстваў.
Арганізатарамі навучальнага мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/intensiu
[2] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz