Тэрмін прыёму заяў ад грамадзян, вайскоўцаў і рэзервістаў, якія выказалі жаданне паступаць на навучанне ў якасці курсантаў у ваенныя навучальныя ўстановы, падоўжаны да 7 мая. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Для падачы заявы неабходна звярнуцца ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства, да непасрэднага начальніка — для вайскоўцаў (рэзервістаў).
Канчатковы прафесійны адбор гэтай катэгорыі кандыдатаў будзе праводзіцца з 17 па 28 мая на базе Ваеннай акадэміі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/padacha-zayaz
[2] https://zviazda.by/be/tags/zayavy