Сяргей ШПАРЛО, начальнік дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:
«У аснову дзяржаўнай палітыкі па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы закладзены пераход ад пасляаварыйных рэабілітацыйных мерапрыемстваў да развіцця сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу пацярпелых рэгіёнаў. Прыярытэтамі з'яўляюцца газіфікацыя населеных пунктаў, развіццё водаправодных сетак, добраўпарадкаванне, уключаючы будаўніцтва дарог, жылля, аб'ектаў аховы здароўя, адукацыі, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert