Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 91,3 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 22 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 673,1 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ранніх яравых завершана. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 80 працэнтах плошчаў, а Віцебскай — на 57,8 працэнта.
Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 740,3 тыс. га (100,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.
Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну — работы ўжо выкананы на плошчы 21,5 тыс. га, або 43,3 працэнта плана.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/sjauba-rannih-jaravyh-kultur-zavershana-u-chatyroh-ablastsjah-belarusi-99152-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syauba
[3] https://zviazda.by/be/tags/yaravyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyon
[5] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka