Міністэрства замежных спраў Беларусі адрэагавала на заяву літоўскага боку аб магчымай акрэдытацыі пасла ЗША Джулі Фішэр у Літве, паведамілі [1] на сайце знешнепалітычнага ведамства.
«Мы, шчыра кажучы, на гэты конт не маем ніякай афіцыйнай інфармацыі, а заявы розных літоўскіх асоб у апошні час настолькі шматлікія і супярэчлівыя, што абапірацца на іх неяк несур’ёзна. Будзе больш яснасці — можна будзе казаць больш прадметна», — заявілі ў знешнепалітычным ведамстве журналістам.
«Аднак акадэмічна, прафесійна нам не зусім зразумела нават, пра што можа ісці гаворка, пра якую акрэдытацыю? — працягнулі ў МЗС. — Чыста гіпатэтычна, калі гэта акрэдытацыя пасла ў МЗС Літвы, то значыць — у Літве будуць два пасла ЗША, якія будуць прадстаўляць там амерыканскія інтарэсы».
«Цалкам відавочна, што пасол, які знаходзіцца ў Літве, ніякага дачынення да Беларусі не можа і ніколі не будзе мець», — заявілі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
Прэв’ю: МЗС
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/ef39d5c927d7fae3.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasol-zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzhuli-fisher