Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы г. Мінска з 6:40 да 7:50 22 красавіка праведзены адбор пробаў пітной вады для правядзення лабараторных даследаванняў па паказчыках мікрабіялагічнай і хімічнай бяспекі. Пра вынікі даследавання паведамілі [1] на сайце ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідыміялогіі».
Згодна з вынікамі лабараторных даследаванняў пробы вады, адабраныя з пробаадборнага крана РПНС «Курасоўшчына-1» (г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 8б), не адпавядаюць па паказчыку «мутнасць» і ўтрыманні жалеза; пробы вады, адабраныя з пробаадборнага крана РПНС «Серабранка», г. Мінск, вул. Ракасоўскага, 02/12 не адпавядаюць па паказчыках «каляровасць», «мутнасць» і ўтрыманні жалеза; пробы вады, адабраныя ў камеры пераключэння №5, г. Мінск, вул. Чыжэўскіх, адпавядаюць па ўсіх даследаваных паказчыках.
Кантроль якасці пітной вады, якая падаецца насельніцтву Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г.Мінска працягваецца.
Улічваючы атрыманыя вынікі даследаванняў, рэкамендуюць выкарыстоўваць у пітных мэтах бутыляваную, альбо прывазную ваду.
Спасылкі
[1] http://minsksanepid.by/node/28258
[2] https://zviazda.by/be/tags/vada
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadapravod
[4] https://zviazda.by/be/tags/yakasc-vady
[5] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk