У трох установах дашкольнай адукацыі ў пацярпелых ад аварыі на трубаправодзе раёнах вада ўжо прыдатная для пітва, паведамляе сайт Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Санэпідслужбы працягвае адсочваць сітуацыю з вадой у Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах пасля аварыі на трубаправодзе.
«Згодна з вынікамі лабараторных даследаванняў, праведзеных у 14.00, пробы вады, адабраныя ва ўстановах адукацыі Заводскага раёна (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 276, яслі-сад № 175 і яслі-сад № 322), адпавядаюць гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках», — сказана ў паведамленні.
Кантроль якасці пітной вады, якая падаецца насельніцтву Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, працягваецца, прычым маніторынг у дзіцячых установах праводзіцца ў прыярытэтным парадку. Пакуль урачы рэкамендуюць на іншых аб’ектах (акрамя згаданых вышэй дзіцячых устаноў) выкарыстоўваць у пітных мэтах бутыляваную альбо прывазную ваду.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vada
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadapravod