Яна адбудзецца ў шосты раз 23–24 красавіка ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, паведамілі «Звяздзе» ў ВНУ.
Заяўлены даклады экспертаў з Беларусі, Расіі і Украіны, Латвіі. У прыватнасці, з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Харкава, Чарнігава, Іркуцка, Даўгаўпілса, іншых гарадоў.
У рамках правядзення канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя зборніка дакументаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Віцебская вобласць. Зборнік архіўных дакументаў і матэрыялаў». У яго ўключаныя 213 дакументаў (з улікам дадатку), у тым ліку з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, з Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, занальнага дзяржаўнага архіва ў Полацку. Публікуюцца таксама дакументы з архіваў Расіі, Латвіі і ЗША.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/navukova-praktychnaya-kanferencyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk