Усе яны скіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і ахову грамадскага парадку. Навацыі ў гэтым кірунку агучыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ. Сярод асноўных навел — новыя падставы звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка і магчымасць звальнення за забастоўку.
Так, законапраект утрымлівае новыя падставы для звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка. Па-першае, калі работнік адсутнічае на рабоце ў сувязі з тым, што адбывае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.
Па-другое, калі работнікаў прымушаюць да ўдзелу ў забастоўцы, ствараюць іншым работнікам перашкоды для выканання імі працоўных абавязкаў, заклікаюць работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын.
Па-трэцяе, з-за ўдзелу работніка ў незаконнай забастоўцы, а таксама пры іншых формах адмовы работніка ад выканання працоўных абавязкаў (цалкам або часткова) без уважлівых прычын.
Прадугледжаны і шэраг іншых змяненняў. У прыватнасці, наймальнік атрымлівае права адхіляць ад работы супрацоўніка, які заклікае іншых да спынення выканання працоўных абавязкаў. Пры правядзенні забастовак забараняецца вылучэнне палітычных патрабаванняў. Такая забастоўка атрымлівае статус незаконнай.
Акрамя таго, у закон «Аб прамысловай бяспецы» ўводзіцца норма, якая забараняе работнікам небяспечных вытворчых аб'ектаў прымаць рашэнні аб забастоўках.
Як расказаў калегам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Андрэй Іванец, усе навацыі былі падрабязна разгледжаны на пасяджэнні профільнай камісіі, у выніку чаго сенатары прыйшлі да высновы, што праект закона не супярэчыць Канстытуцыі і іншым заканадаўчым актам нашай краіны і адпавядае патрабаванням нарматворчай тэхнікі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zabastouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[5] https://zviazda.by/be/tags/zmyanenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakanadaustva
[7] https://zviazda.by/be/tags/pracounae-zakanadaustva